Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай атрымлівае ўсё больш новых пацвярджэнняў

4 июля 2022
Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай атрымлівае ўсё больш новых пацвярджэнняў. Пошукавы батальён працягвае выкрываць факты, якія ўсё яшчэ захоўвае наша зямля. Зараз вайскоўцы праводзяць працы на месцы масавага расстрэлу мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча. Паводле архіўных даных, тут могуць знаходзіцца 7 ям з пахаваннямі ахвяр нацысцкага тэрору. Толькі ў адной з такіх, паводле папярэдніх ацэнак спецыялістаў, могуць знаходзіцца астанкі ад 100 да 150 чалавек. Сярод іх - жанчыны і дзеці.