Генадзь Салавей - губернатар Гомельскай вобласці - сёння афіцыйна ўступіў на пасаду

30 июля 2019

Для павелічэння аддачы актыўна прапрацоўваецца і пытанне перагляду структуры пасеваў. Такую задачу напярэдадні паставіў наш Прэзідэнт і перад новымі кіраўнікамі шэрагу рэгіёнаў, у прыватнасці, перад губернатарам Гомельскай вобласці.

Генадзь Салавей сёння афіцыйна ўступіў на пасаду. На сесіі абласнога Савета дэпутатаў яго кандыдатуру падтрымалі аднагалосна. Да гэтага  амаль 4 месяцы ён выконваў абавязкі старшыні аблвыканкама найбуйнейшага рэгіёна краіны. Сярод задач, пастаўленых Прэзідэнтам,  таксама нарошчванне аб'ёмаў сельгасвытворчасці і жорсткі кантроль за працай гомельскага гіганта па выпуску тэхнікі. 

Нагадаем, новых кіраўнікоў атрымалі таксама два раёны Гомельскай вобласці - Жыткавіцкі і Кармянскі.