Маладыя журналісты Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сёння мелі магчымасць напроста пагутарыць з кіраўніком найбуйнейшага медыяхолдынга краіны Генадзем Давыдзькам. Гаварылі пра сучасныя медыйныя тэндэнцыі і пра ролю вышэйшай адукацыі.
Сустрэча апынулася карыснай для абодвух бакоў. Для будучых карэспандэнтаў, дыджэяў і рэдактараў - з першых вуснаў даведацца аб рэйтынгах, новым тэлебачанні і сапраўднай тэлекухні, а для кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, магчыма, убачыць будучых супрацоўнікаў.














