Генадзь Давыдзька абраны старшынёй “Белай Русі”

19 января 2018

Такое рашэнне сёння падчас трэцяга з'езда прыняў Рэспубліканскі савет грамадскага аб’яднання. Маштабны форум прымала Нацыянальная бібліятэка.

Сваё прывітанне дэлегатам накіраваў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што і надалей аўтарытэт, роля гэтага аб'яднання няўхільна будуць узрастаць. "Белая Русь" стала сапраўдным масавым рухам, адной з асноў грамадства, ядром здаровых і канструктыўных сіл нашай краіны. А цеснае ўзаемадзеянне з органамі ўлады і работа з насельніцтвам дапамагаюць забяспечваць паспяховае правядзенне сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы. Гэта пацвярджае і той факт, што з амаль 23-х тысяч вылучэнцаў на мясцовых выбарах гэтага года каля паловы - члены "Белай Русі". Абазначаны і асноўныя арыенціры арганізацыі: грамадскі кантроль і экспертыза новых законапраектаў і ключавых рэформаў, актыўная пазіцыя на міжнароднай арэне.

Першыя ўстаноўчыя сходы грамадскага аб'яднання прайшлі ў чэрвені 2007-га. Сёння "Белая Русь" налічвае больш як 170 тысяч членаў. Падчас з'езда падведзены вынікі за апошнія пяць гадоў і зацверджана новая рэдакцыя статуту і праграмы.