Генеральны пракурор Беларусі узнагароджаны медалём "За бездакорную службу" I ступені

23 ноября 2015

І, як стала вядома нашаму Агенцтву тэленавін, сёння Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк узнагароджаны медалём "За бездакорную службу" I ступені. Такой жа ўзнагароды ўдастоены і начальнік Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Бачыла. Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы.