Генеральная рэпетыцыя парада ў Мінску

6 мая 2015

Беларусь рыхтуецца адзначыць 9 Мая. 3 дня аддзяляюць нас ад урачыстасцяў Вялікай Перамогі, самай яркай з якіх стане грандыёзны парад у Мінску. Гэтыя дні напоўненыя асаблівымі пачуццямі і эмоцыямі. З аднаго боку - гонарам і падзякай ветэранам за вось ужо 7 мірных дзесяцігоддзяў. З іншага - пачуццём горычы ад таго, у якім неаплачаным даўгу мы перад імі, і што ўсё менш герояў тых падзей застаецца з намі… І тым не менш, традыцыя ярка адзначаць гэты дзень з кожным годам становіцца ўсё больш маштабнай. Сёння ўвечары ў цэнтры сталіцы адбудзецца генеральная рэпетыцыя парада, прымеркаванага да Дня Вялікай Перамогі. Да пачатку адной іх найважнейшых перадсвяточных праграм застаецца менш за гадзіну. У апошні раз у навучальным рэжыме тэхніка пакіне свае боксы, а вайскоўцы адчаканяць крок. За плячамі парадных разлікаў доўгія месяцы трэніровак. Як на зямлі, так і ў паветры. Нашы карэспандэнты сачылі за кожным этапам падрыхтоўкі і зараз знаходзяцца на галоўнай пляцоўцы будучага свята.

На прамой сувязі са студыяй Дзмітрый Лукша (прамое ўключэнне).