Генеральная рэпетыцыя навагодняга моладзевага балю адбылася ў Мінску

19 декабря 2019
Пад акампанемент аркестра  асноўныя крокі вальса адточвалі 100 пар. Гэта юнакі  і дзяўчаты, якія дабіліся поспеху ў спорце, творчасці, вучобе. На працягу двух месяцаў яны вывучалі мастацтва танца  як на агульных, так і раённых рэпетыцыях. Да навагодняга моладзевага балю рыхтуецца і сам Палац дзяцей і моладзі. У дэкор уносяць апошнія штрыхі. Свецкі раўт адбудзецца ў суботу, 21 снежня.