Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні былога гендырэктара "Беларусьфільма"

23 мая 2018

Размова аб незаконнай перадачы правоў на фільм "З 8 сакавіка, мужчыны!". У 2012 годзе паміж айчыннай кінастудыяй, Міністэрствам культуры Беларусі, а пазней і расійскай кампаніяй "Маскіт" быў заключаны дагавор на сумесную вытворчасць стужкі. Агульны бюджэт склаў амаль 3 мільёны рублёў. На той момант выключнымі правамі на фільм валодаў Мінкульт. Але, праз год, экс-кіраўнік студыі заключыў новы дагавор, у выніку якога права кінапаказу фільма стала належаць расійскай кампаніі на тэрыторыі ўсяго свету, тым самым абмяжоўваючы магчымасці беларускага боку. Пасля і зусім расійскаму боку былі перададзеныя ўсе выключныя правы на выкарыстанне фільма на дзесяцігадовы тэрмін.

Дзмітрый Брылёў, намначальніка аддзела інфармацыі - афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Беларусі: "Кінастудыя магла толькі ў абмежаваным аб'ёме кантраляваць разлік належнага ёй прыбытку ад пракату фільма. Пасля гендырэктар кінастудыі без уліку эканамічнага інтарэсу перадаў расійскаму сацвытворцы на 10-гадовы тэрмін усе выключныя правы на выкарыстанне фільма. У выніку незаконных дзеянняў кіраўніка кінастудыі беларускі бок страціў магчымасць самастойна рэалізоўваць правы і атрымліваць прыбытак ад гэтага. Зараз правы на паказ фільма беларускія арганізацыі вымушаныя набываць".

Імя фігуранта не называецца. Вядома, што кінастудыю ў гэты час з 2011 па 2015 год узначальваў Алег Сільвановіч. Крымінальная справа накіравана ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Генпракуратура працягвае праверку выканання антыкарупцыйнага заканадаўства.