Генеральная пракуратура Беларусі і Федэрацыя прафсаюзаў падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні

22 сентября 2017

Генеральная пракуратура Беларусі і Федэрацыя прафсаюзаў падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў сферы абароны канстытуцыйных правоў і гарантый працаўнікоў. Гэта дазволіць зрабіць працу ўзгодненай і сістэмнай. У практыку ўвойдуць і сумесныя прыёмы грамадзян. Таксама ведамствы будуць абменьвацца інфармацыяй і прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы працоўных адносін.

З ініцыятывай пагаднення выступілі прафсаюзы. За 6 месяцаў гэтага года грамадскі кантроль выявіў амаль 21 тысячу парушэнняў заканадаўства аб працы. Работнікам вернута больш за адзін мільён незаконна ўтрыманых рублёў. Больш за 200 службовых асоб прыцягнуты да адказнасці.