Генерал-маёр у адстаўцы Аляксандр Фень - у праекце "Нашы ветэраны"

10 апреля 2015

Ён чатыры разы быў паранены і двойчы гарэў у танку, але вяртаўся на фронт. Гэта - баявая біяграфія генерал-маёра ў адстаўцы Аляксандра Феня. Калі пачалася вайна, ён толькі скончыў школу і замест выпускнога балю адправіўся ў танкавае вучылішча. Трымаў абарону Сталінграда і ў 20 гадоў ужо камандаваў танкавым узводам у Курскай бітве. За вызваленне Беларусі ўдастоены ордэна Аляксандра Неўскага. 

За якія баі малады лейтэнант увайшоў у лік танкістаў-асаў Другой сусветнай, вы даведаецеся сёння - у рамках праграмы "Панарама" - у праекце "Нашы ветэраны" ў 21.45.