Гендырэктар Geely Нань Шэнлян у эксклюзіўным інтэрв'ю ў "Галоўным эфіры" заўтра ў 21:00

18 мая 2019

Яшчэ адной тэмай заўтрашняй праграмы стане аналіз развіцця машынабудаўнічай галіны краіны. Перш - еўразійскі рынак, затым - рынак Еўрасаюза. Такой бачыць сістэму продажаў прадукцыі беларускага завода кіраўнік кітайскай кампаніі Geely. Нань Шэнлян у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" не выключыў, што карпарацыя гатовая пашырыць вытворчасць аўтамабіляў у нашай краіне. Аднак трэба будзе дбайна вывучыць попыт і прапанову на рынку. Нагадаем, серыйная вытворчасць аўтамабіляў на барысаўскім заводзе пачалася 1 ліпеня мінулага года. За другое паўгоддзе каля 5 тысяч машын прадалі ў Расію, яшчэ - больш як 3,5 тысячы купілі беларусы. 

Нань Шэнлян, гендырэктар GEELY INTERNATIONAL CORPORATION: "Беларуска-кітайская каманда шмат укладвае сіл у гэты завод. Я задаволены, я бачу вынік. У нас самыя сур'ёзныя планы на гэтае прадпрыемства. Праз паўтара года працы з упэўненасцю скажу: беларусы робяць аўтамабілі не горш, чым кітайскія спецыялісты. Па сусветным стандарце. У Беларусі асаблівае месца ў нашай стратэгіі. У першую чаргу - гэта Шаўковы шлях, мы на гэта робім стаўку. Ваша краіна прымае самы актыўны ўдзел у развіцці праекта - гэта першае. Да вашага ўрада вялікая павага і давер - гэта другое. У нас агульныя мэты - гэта трэцяе. Па-мойму, гэта і ёсць складальнікі поспеху".

Якія навінкі Geely рыхтуе сваім спажыўцам, і як кампанія плануе ўвайсці ў топ-10 аўтавытворцаў свету. Поўную версію інтэрв'ю глядзіце заўтра ў "Галоўным эфіры".