Усё для камфортнага навучання. На школьны шопінг мінчан і гасцей сталіцы 13 жніўня запрашае самы вялікі кірмаш. Набыць канцылярскія тавары, абутак ці школьную форму ад любімых брэндаў можна з 11:00 ля Палаца спорту. Асартымент прадставяць айчынныя і замежныя вытворцы на любы густ і кашалёк.
Закупіцца на маштабным школьным кірмашы ля Палаца спорту можна будзе ў жніўні кожныя выхадныя, а на тэматычных кірмашах ва ўнівермагах штодня.













