Газіфікацыю гарадскіх пасёлкаў завершаць да канца года

23 июля 2020
Газіфікацыю ўсіх гарадскіх і курортных пасёлкаў краіны плануюць завяршыць сёлета. Нагадаем, на гэты момант прыродны газ падведзены да 85 пасёлкаў з 86. Засталіся толькі Крывічы, што ў Мінскай вобласці. Дарэчы, праектна-каштарысная дакументацыя па гэтым населеным пункце ўжо гатовая, у найбліжэйшы час спецыялісты пачнуць будаўніцтва аб'екта. 

Апроч насельніцтва прыродны газ актыўна выкарыстоўваюць прамысловыя і камунальна-бытавыя спажыўцы. Там, дзе магчымасці падлучэння на сёння няма, забяспечаная дастаўка звадкаванага газу. Усё пра блакітнае паліва раскажам у суботу. Журналісты АТН рыхтуюць да эфіру чарговую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта".