Гастрафэст пройдзе ў перыяд Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

14 января 2019

Гастрафэст паводле вядомых літаратурных твораў. У перыяд Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў мінскіх рэстаранах і кафэ можна будзе пакаштаваць стравы з твораў Якуба Коласа і не толькі. 6 лютага беларуская сталіца стане літаратурнай Мекай вось ужо 26-ы раз. Сёлета ў міжнародным праекце прымуць удзел прадстаўнікі 35 краін. У выставачным комплексе па праспекце Пераможцаў свае экспазіцыі прэзентуюць 35 экспанентаў.

У праграме форуму традыцыйна прэзентацыі, творчыя сустрэчы, майстар-класы, аўтограф-сесіі. Гасцей чакае і мноства інтэрактыўных мерапрыемстваў. Напрыклад, да выставачнага комплексу будзе курсіраваць "паэтычны аўтобус", а таксама кожны зможа сабраць з кніг "мірны танк". Гэтая акцыя прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі.