У Беларусі створаныя запасы прыроднага газу, які неабходны для забеспячэння працы рэальнага сектара эканомікі і спажыўцоў у зімовы перыяд. Па запэўненні беларускай "дачкі" Газпрама, беларуская газатранспартная сістэма гатовая забяспечыць патрэбы спажыўцоў у неабходным аб'ёме нават у перыяд рэзкіх тэмпературных ваганняў. Для гэтага ў сістэме падземных сховішчаў газу створаны неабходны запас блакітнага паліва - 1 мільярд 130 мільёнаў кубаметраў. Падрабязнасці ў матэрыяле Ілоны Валынец.













