Кульмінацыя ўсебеларускага святкавання зноў адбудзецца каля сімвала стойкасці і самаахвярнасці беларускага народа. Ля манумента Перамогі прагучаць песні, якія дагэтуль не пакідаюць людзей абыякавымі, і гісторыі подзвігаў тых, хто першым ішоў у бой, захіліўшы сабой Радзіму, да апошняга стаяў ля заводскіх станкоў і падтрымліваў дух салдат.
Гала-канцэрт у гонар бессмяротнага подзвігу народа. За паўтары гадзіны праз выступленні аркестраў, заслужаных артыстаў і танцавальныя праекты перагорнем каляндар ад страшнага 1941-га да пераможнага мая 1945-га.
Расказвае карэспандэнт Лідзія Заблоцкая (відэа).













