Неабходна памятаць правілы язды ва ўмовах экстрэмальна нізкіх тэмператур. Перад выездам - абавязкова ачысціць шкло для лепшага агляду, праверыць узровень абмывальнай вадкасці і добра прагрэць аўто перад пачаткам руху. Калі завесціся не атрымліваецца з-за змерзлага акумулятара, можна звярнуцца ў Дзяржаўтаінспекцыю - супрацоўнікі выедуць на патрэбны адрас і акажуць дапамогу.
Каб пазбегнуць аварыйных сітуацый, важна не перавышаць хуткасць. Таксама трымаць максімальна магчымую бяспечную дыстанцыю, бо тармазны шлях на заснежанай і слізкай дарозе ў некалькі разоў павялічваецца.













