ДАІ ўзмацняе кантроль на дарогах, улічваючы складаныя ўмовы надвор'я

10 января 2020
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі дзяжураць на асабліва небяспечных участках. Сочаць і за тэхнічным станам аўтамабіляў. З вадзіцелямі праводзяць прафілактычныя размовы - нагадваюць правілы кіравання ў зімовы перыяд па слізкім дарожным пакрыцці.
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ звяртаюць і на стан аўтамабільнай гумы. Правяраюць сезоннасць і вышыню пратэктара.