З-за высокай вільготнасці сітуацыю на дарозе могуць ускладнІць туманы. Аб гэтым нагадваюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. ДАІ рэкамендуе ў такое надвор'е, а таксама ў цёмны час сутак прымацоўваць да адзення святлоадбівальныя элементы. Падчас туману забываць аб сваёй бяспецы не варта і вадзіцелям. Неабходна выбіраць бяспечны хуткасны рэжым і трымаць дыстанцыю, а таксама рухацца з уключаным блізкім святлом фар.
На выхадных супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі ўзмоцняць кантроль за выкананнем правіл пешаходамі. Дадатковыя нарады будуць дзяжурыць каля аварыйна-небяспечных участкаў дарогі.
ДАІ ўзмоцніць кантроль за выкананнем правіл пешаходамі на выхадных
15 октября 2021













