ДАІ ўзмацніла кантроль на дарогах за двухколавым транспартам

6 апреля 2021
З надыходам цяпла стартаваў і сезон двухколавага транспарту. Павялічылася небяспека дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў і веласіпедыстаў. Цяжкасцей дадае і пераменлівае красавіцкае надвор'е  з дажджом і мокрым снегам. Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае: вадзіцелям і пешаходам трэба быць асабліва ўважлівымі. 

А ўдзельнікам дарожнага руху на двухколавым транспарце  строга выконваць правілы.

Увага інспектараў  і да ўладальнікаў скутараў. Часцей гэта юныя ўдзельнікі дарожнага руху. Ім рэкамендуюць асцярожна перамяшчацца па тратуарах і веладарожках і не выязджаць на праезную частку на вялікай хуткасці.