ДАІ ўзмацніла кантроль на дарогах Мінскай вобласці

31 октября 2018

Падчас школьных канікул асаблівую ўвагу надаюць правільнаму перавозу дзяцей. Яны абавязкова павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі. А малых ростам не вышэй за паўтара метра неабходна перавозіць выключна ў спецкрэслах. Парушальнікаў чакае штраф да ста рублёў. Дарэчы, сёлета толькі на тэрыторыі Мінскага раёна здарылася 15 ДТЗ з удзелам дзяцей.

Складаная сітуацыя на дарогах захаваецца да канца тыдня. Вадзіцелям варта быць уважлівымі, асабліва ў дварах і ля тэрыторый школ. Інспектары прапануюць пераходзіць на зімовы абутак для аўто.