ДАІ ўзмацніла кантроль на аварыйных участках дарогі

25 сентября 2017
Каб паменшыць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў і ў сувязі са скарачэннем светлавога дня ДАІ ўзмацніла кантроль на аварыйных участках дарогі. Толькі з пачатку года ў сталіцы здарылася амаль 300 аварый. Кожнае другое ДТЗ - з удзелам пешаходаў альбо веласіпедыстаў.

У рэйд з дарожнай міліцыяй адправілася мая калега Наталля Кузьміцкая. Нягледзячы на восеньскую прахалоду, Крысціна Сарока пакуль не спяшаецца хаваць свой веласіпед. Працуе з раніцы да вечара. Таму яе велавандроўкі заўсёды адбываюцца ў даволі позні час.

Часам і самі веласіпедысты не пазначаюць сябе належным чынам, едуць на чырвоны сігнал светлафора, нечакана выязджаюць на праезную частку і становяцца ахвярамі ДТЗ. З пачатку года ў Мінску здарылася каля 300 аварый, амаль палова з іх – з удзелам веласіпедыстаў і пешаходаў.

Вось гэта адно з тых месцаў, дзе любяць пераходзіць дарогу парушальнікі. Літаральна паўгадзіны – і амаль дзясятак парушальнікаў. Спяшаюцца дадому і выбіраюць самы кароткі, але небяспечны шлях. Пры сустрэчы з інспектарам ДАІ некаторыя абяцаюць больш не парушаць, а іншыя ўвогуле не разумеюць, чаму іх спынілі.

І часам пераканаць такіх упэўненых грамадзян могуць толькі штрафы. Ці іншы выпадак - калі бестурботнасць на дарозе прыводзіць да самых сумных наступстваў.