ДАІ: Цёплая зіма - нагода захоўваць пільнасць на дарогах

15 января 2020
Быць пільнымі на дарогах аўтамабілістаў і пешаходаў заклікае Дзяржаўтаінспекцыя. Нягледзячы на тое, што цёплая і бясснежная зіма стварае адносна камфортныя ўмовы для руху па дарогах. Тым не менш туман, дождж і пахмурнае надвор'е ўносяць карэкцівы. А гэта ўплывае на бачнасць.

Любоў Трапашка, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска: "Акрамя таго, варта звярнуць увагу на ранішнія гадзіны, калі часцяком на дарожным палатне з'яўляецца непрыметная наледзь, і ў цэлым пры плюсавай тэмпературы гэтыя ранішнія замаразкі негатыўна ўплываюць на дарожнае становішча".

У цэлым па выніках мінулага года, як прааналізавала сітуацыю ДАІ, самым аварыйным днём тыдня стаў чацвер. А самы небяспечны час сутак - з 18 да 21 гадзіны.