ДАІ сталіцы пачала акцыю "Увага, дзеці!"

25 мая 2017

Каб звярнуць увагу вадзіцеляў на школьнікаў-пешаходаў, Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы сёння пачала акцыю "Увага, дзеці!". Да 5 чэрвеня машыны павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар і ў светлы час сутак. За парушэнне прадугледжаны штраф да 46 рублёў. Акрамя таго, напярэдадні летніх канікул у школах, гімназіях і цэнтрах дадатковай адукацыі будуць ладзіць праграмы і трэнінгі дзеля папярэджання дзіцячага траўматызму на дарогах. Напрыклад, сёння ў Фрунзенскім раёне сталіцы першакласнікам расказвалі, як пазбегнуць ДТЗ у так званых сляпых зонах.

У мерапрыемствах Дзяржаўтаінспекцыі паўдзельнічаюць некалькі тысяч сталічных школьнікаў.