ДАІ сумесна з выхаванцамі сталічнай гімназіі правяла акцыю "Лісты да вадзіцеляў"

11 сентября 2019

Школьнікі параілі аўтаматарам выконваць правілы дарожнага руху. ДАІ Партызанскага раёна сумесна з выхаванцамі сталічнай гімназіі правяла акцыю "Лісты да вадзіцеляў". У вершаванай форме вучні нагадалі дарослым пра неабходнасць сачыць за хуткасным рэжымам, не садзіцца за руль у нецвярозым стане, быць асцярожным і ветлівым на дарозе.

Такую акцыю праводзяць не першы год. Галоўная мэта - прафілактыка дзіцячага траўматызму.