Надыход каляндарнай вясны - не нагода для вадзіцеляў спяшацца мяняць шыны на аўто. З сённяшняга дня вадзіцелі, згодна з правіламі дарожнага руху, могуць выкарыстоўваць летнюю гуму на сваіх транспартных сродках. Аднак улічваючы ўмовы надвор'я і начныя замаразкі, з пераабуваннем аўто супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць не спяшацца. Пра гэта аўтааматарам інспектары расказваюць падчас рэйдаў.
Пешаходам таксама варта быць максімальна асцярожнымі. Пасля начных замаразкаў на тратуарах і пешаходных дарожках можа ўтварацца слізкае пакрыццё. Перад тым як перайсці дарогу, трэба ўважліва ацаніць абстаноўку.













