ДАІ раіць пераходзіць на зімовую гуму

31 октября 2019
Час паклапаціцца і аб асабістым транспартным сродку! Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе пераходзіць на зімовую гуму. Згодна з правіламі дарожнага руху,  вадзіцелі абавязаны выкарыстоўваць зімовыя шыны з першага снежня па першае сакавіка. Аднак з улікам умоў надвор'я, замаразкаў і ападкаў, пераабуцца варта загадзя. Гэта тычыцца як легкавога, так і груза-пасажырскага транспарту, а таксама аўтобусаў масай да пяці тон. Да такой гумы ёсць і свае патрабаванні. Покрыўкі павінны стаяць на ўсіх колах і быць прамаркіраванымі адмысловымі знакамі. А вышыня пратэктара павінна быць раўнамернай і не менш за чатыры міліметры.