ДАІ сочыць за выездам вадзіцеляў на паласу для грамадскага транспарту

26 ноября 2019
Інспектары дарожнай міліцыі пільна сочаць і за аматарамі  карыстацца паласой для грамадскага транспарту. На ажыўленых транспартных артэрыях Мінска -  праспекце Дзяржынскага, Незалежнасці, на вуліцы Прытыцкага і Нямізе - прадугледжаны спецыяльныя дадатковыя палосы для гарадскога транспарту. Выязджаць на іх можна толькі пры павароце направа,  каб не ствараць перашкод для руху аўтобусаў і тралейбусаў.

Нагадаем, спецыяльныя палосы для грамадскага транспарту з'явіліся ў Мінску напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. Парушальнікаў правіл чакае штраф ад 20 з паловай да 127 рублёў за першы раз.