ДАІ сочыць за аматарамі катання на цюбінгах

13 января 2021

Каб зімовыя забавы нічога не азмрочыла, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сталіцы ўзмацнілі кантроль за ледзянымі горкамі. З аднаго боку такія стыхійныя снежныя схілы непадалёку ад дома зручныя для дзіцячых забаў, з іншага – небяспечныя, бо часта знаходзяцца побач з праезнай часткай. Каб падчас хуткаснага спуску на ватрушцы дзіця не трапіла пад машыну, найперш кантраляваць іх павінны бацькі, а самі пляцоўкі павінны быць дадаткова абсталяванымі.

З бацькамі інспектары праводзяць прафілактычныя размовы і просяць выбіраць горкі як мага далей ад праезнай часткі. Акрамя таго, сумесна з камунальнікамі крутыя спускі ля дарог па магчымасці агароджваюць і пасыпаюць пяском.