ДАІ сочыць за трафікам у цэнтры Мінска ў рэжыме анлайн

10 января 2022

У рэжыме анлайн вядзецца маніторынг руху па прапанаваных аб'ездах з чатырох напрамкаў ад абрушэння. Асаблівая ўвага - перамяшчэнню транспарту па праспекце Машэрава, вуліцы Старажоўскай, Ціміразева, а таксама кантралюецца рух па вуліцы Раманаўская Слабада. Спецыялісты рэгулююць патокі ў залежнасці ад павелічэння нагрузкі. На гэтых участках рух быў ускладнены ў ранішнія гадзіны пік.

На ўчастках, дзе трафік накіраваны ў аб'езд, дзяжураць патрулі ДАІ. Дзяржаўтаінспектары раяць вадзіцелям, які маршрут лепш абраць у залежнасці ад часу і загрузкі цэнтральных артэрый.