Студзень у Беларусь прынёс дажджы, а разам з імі галалёдзіцу. А таксама дадаў клопатаў пешаходам і аўтаўладальнікам у выглядзе снегу і ледзяных груд, якія падаюць з дахаў.
Так, сёння раніцай з аднаго з будынкаў па вуліцы Камуністычнай упалі ледзяшы. Ніхто не пацярпеў. А вось двум аўто патрабуецца сур'ёзны рамонт. Адзначым, паводле закону, падобныя выпадкі не з'яўляюцца ДТЗ і па іх страхоўка не выплачваецца. Пакрыць шкоду могуць толькі тыя аўтаўладальнікі, чые машыны застрахаваныя па "Каска".
ДАІ рэкамендуе вадзіцелям улічваць пагодныя ўмовы і паркаваць машыны ўдалечыні ад будынкаў. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, такое ж надвор'е будзе і ў найбліжэйшыя дні.













