ДАІ праводзіць спектаклі для самых маленькіх

17 декабря 2019
Дарэчы, правілы дарожнага руху дзецям нагадваюць у тэатральнай форме. ДАІ Маскоўскага раёна падрыхтавала для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра навагодні спектакль. Віктарыну па дарожных знаках правялі Дзед Мароз і Снягурка разам з іншымі казачнымі персанажамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел  юныя інспектары школы № 60. Маленькія гледачы праходзілі квесты і  вырашалі  складаныя дарожныя задачы.

Ад міліцыі Маскоўскага раёна хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія падарункі і віншаванні с надыходзячымі святамі. Кожнаму з гледачоў таксама дастаўся флікер,  каб быць больш прыкметнымі на дарозе.