ДАІ праводзіць прафілактычныя акцыі ва установах адукацыі

16 августа 2019

Асцярожна, дзеці на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя Мінска гэтыя дні праводзіць прафілактычныя акцыі ва установах адукацыі. Сёння супрацоўнікі ДАІ разам з юнымі інспектарамі наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Маскоўскага раёна і праверылі маленькіх выхаванцаў на веданне правіл паводзін на праезнай частцы. Падчас інтэрактыўных гульняў і віктарын юныя ўдзельнікі дарожнага руху паказалі сябе на выдатна.

З пачатку года ў дарожна-транспартныя здарэнні ў Мінску трапіла 37 непаўналетніх. ДАІ нагадвае бацькам: “Вучыць дзяцей дарожнай грамаце - неабходная мера бяспекі”.