ДАІ правярае ў Мінску маршрутныя таксі

30 сентября 2019

ДАІ Мінска ў гэтыя дні праводзіць рэйды. Пад асаблівым кантролем - маршрутныя таксі. Інспектары спыняюць аўто, дасканала правяраюць наяўнасць неабходных дакументаў і тэхнічны стан транспарту. Самыя распаўсюджаныя парушэнні - перавышэнне хуткасці, выкарыстанне мабільнага тэлефона падчас руху і невыкананне рэжыму адпачынку для вадзіцеляў.

Толькі за восем месяцаў у Мінску здарылася дзевятнаццаць ДТЗ па віне вадзіцеляў маршрутак. Дваццаць два чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.