ДАІ праверыла, як вадзіцелі саступаюць дарогу транспарту аператыўнага прызначэння

11 декабря 2019
Калі аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі спяшаецца на выклік,  на рахунку кожная секунда. Гэта той выпадак, калі перавага ў руху жыццёва неабходная. Але не ўсе вадзіцелі звяртаюць увагу на гукавыя сігналы і маячкі сіняга колеру. Таму інспектары ДАІ сумесна з супрацоўнікамі падстанцыі № 9 правялі прафілактычныя рэйды. Яны праверылі, як вадзіцелі саступаюць дарогу транспарту аператыўнага прызначэння. Пры парушэнні правілаў  прадугледжаны штраф да 250 рублёў. Магчыма і пазбаўленне правоў на тэрмін да аднаго года.

Штодня ў Мінску ў дзве змены дзяжураць 160 аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі. У сярэднім за дзень яны выязджаюць на 2 тысячы выклікаў.