ДАІ працягвае выяўляць вадзіцеляў-бяспраўнікаў

24 сентября 2013
Сёлета ў Мінску інспектары выявілі і прыцягнулі да адказнасці больш за 4 тысячы такіх вадзіцеляў.


У рэйд з праваахоўнікамі адправіўся наш карэспандэнт Аляксандр Харавец і паспрабаваў высветліць, чаму бяспраўнікі ўсё ж садзяцца за руль і зноў парушаюць правілы.

Прычыны, па якіх вадзіцелі-бяспраўнікі садзяцца за руль, у кожнага свае. Хтосьці вырашыў даехаць да магазіна, у іншых неадкладныя справы на рабоце або проста не ўяўляюць свайго жыцця без аўтамабіля. Такія вадзіцелі не толькі парушаюць правілы, аднак і падвяргаюць небяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Выяўляць бяспраўнікаў інспектарам дапамагае комплекс Аўтаўраган. Гэта сістэма дазваляе па нумарных знаках ідэнтыфікаваць аўтамабілі і з дапамогай базы даных вызначыць уладальнікаў, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі або пазбаўлены вадзіцельскіх пасведчанняў за сур'ёзныя парушэнні ПДР.

Толькі пад час сённяшняга рэйду інспектары выявілі 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў. Кантроль на дарозе і надалей будзе жорсткім.