ДАІ пільна сочыць за тэхнікай на палях

3 августа 2018

Інспектары праверылі больш за 43 000 адзінак сельгасмашын - амаль усе яны спраўныя. Жніво і пад кантролем ратавальнікаў, бо большасць пажараў на сельгаспрадпрыемствах адбываецца праз парушэнні дысцыпліны.

Станіслаў Салавей, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі: "У перыяд уборачнай кампаніі выяўленыя парушэнні ПДР 48 вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў нецвярозым стане, 71 вадзіцель перасоўваўся без правоў. Яшчэ каля 350 выпадкаў, калі тэхніка ва ўстаноўленым парадку не прайшла дзяржтэхагляд".

Цяперашнія ўмовы надвор’я спрыяльныя для ўраджаю. Жнівень, адзначаюць спецыялісты, будзе цёплым - на градус вышэй за кліматычную норму - і з ападкамі, што дасць магчымасць даспець кукурузе і агародніне.