ДАІ папярэджвае аб хуткасным рэжыме падчас непагадзі

29 ноября 2015

У Беларусі на змену сухому надвор'ю прыйшоў мокры снег з дажджом. З раніцы на вуліцы па ўсёй краіне выведзена спецтэхніка. Дарогі пасыпаюць рэагентамі. Нягледзячы на гэта ўжо ёсць першыя ахвяры непагадзі. На ўездзе ў сталіцу з брэсцкай трасы БМВ збіў вадзіцеля "фальксвагена", які знаходзіўся на абочыне ля свайго аўто. Пацярпелы з сур'ёзнымі траўмамі шпіталізаваны.

Таксама сёння зафіксавана яшчэ некалькі дробных аварый без ахвяр. У цэлым сітуацыя па краіне спакойная, адзначылі ў ДАІ. А Белавія ў сувязі з умовамі надвор'я папярэджвае пасажыраў аб магчымых затрымках рэйсаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск. На заўтра сіноптыкі таксама аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Днём у панядзелак на большай частцы краіны ўзмацненне ветру парывамі да 20 метраў за секунду. У асобных раёнах туман, наліпанне мокрага снегу. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. У ДАІ нагадваюць вадзіцелям аб неабходнасці зніжаць хуткасць пры руху падчас дажджу і снегу, захоўваць дыстанцыю і быць вельмі ўважлівымі.