ДАІ віншуе з 8 Сакавіка

7 марта 2014
Сёння ў Мінску супрацоўнікі ДАІ спыняюць дам не столькі для таго, каб праверыць дакументы, а павіншаваць з 8 Сакавіка і падарыць прыемныя падарункі. Дзяўчатам-вадзіцелям інспектары ўручаюць кветкі і сертыфікаты на наведванне аўтамыйкі. Падобная акцыя праходзіць па ўсёй краіне і ўжо стала добрай традыцыяй.

Апроч падарункаў, супрацоўнікі ДАІ папрасілі аўтааматарак быць больш уважлівымі на дарогах.