ДАІ вобласці папярэджвае вадзіцеляў быць больш уважлівымі

23 марта 2015

ДАІ вобласці папярэджвае вадзіцеляў быць больш уважлівымі на дарозе. У сувязі з вясеннімі школьнымі канікуламі на вуліцах чакаецца вялікі наплыў дзяцей. Асабліва асцярожнымі аўтамабілістам неабходна быць у дваровых тэрыторыях. Пры перавозцы дзяцей да 12 гадоў у аўтамабілі да месцаў адпачынку неабходна выкарыстоўваць спецыяльныя прыстасаванні.