ДАІ вобласці ацаніла карыснасць смарт-дадаткаў для вадзіцеляў - анлайн-карт і навігатараў

8 января 2020
Рэйтынг папулярных праграм апублікавалі на сайце Дзяржаўтаінспекцыі. Паводле слоў дарожных міліцыянераў, выкарыстанне дапаможных праграм дазваляе вадзіцелям не толькі не  заблукаць на незнаёмай дарозе, але і знайсці найбліжэйшую запраўку, станцыю тэхабслугоўвання, а таксама месца для адпачынку, што асабліва важна для далёкіх паездак.

У свой агляд ДАІ ўключыла таксама мабільную прыладу, якая награвае корпус тэлефона. Яна павінна дапамагчы не змерзнуць тым вадзіцелям, у якіх зламалася машына.