ДАІ на час Радаўніцы змяняе арганізацыю руху ў раёне могілак

16 апреля 2018

ДАІ на час Радаўніцы, каб пазбегнуць затораў, змяняе арганізацыю руху ў раёне могілак.

Ля Паўночных могілак на ўчастку трасы Калодзішчы - Заслаўе арганізаваны аднабаковы рух. Паласа сустрэчнага напрамку выдзелена толькі для грамадскага транспарту. Аўтамабілістаў, якія будуць ехаць з боку МКАД у вёску Цна, для ўезду на могілкі накіруюць у аб'езд па дарогах Дубаўляны - Бараўляны - Каралёў Стан і Мінск - Калачы - Мядзел. Прыпаркаваць машыну можна на правай абочыне дарогі Калодзішчы - Заслаўе і на гасцявых стаянках.

Пад'езд да могілак у Міханавічах з боку Мінска будзе ажыццяўляцца па дарозе Новы Двор - Міханавічы - Пяцеўшчына. А вось выезд з могілак ужо па іншым маршруце: Асееўка - Міханавічы і Смалявічы - Самахвалавічы - Негарэлае. Аўтамабілі таксама можна прыпаркаваць на абочынах праездаў і на тэрыторыі саміх могілак з уездам у асноўныя вароты і выездам праз запасныя.

Зменены і графік працы пагранічных пераходаў. Уся інфармацыя на сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі.