ДАІ Мінскай вобласці ўзмацняе кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху

6 Лістапада 2019
Асабліва ўважлівымі ў гэтыя выхадныя трэба быць аўтааматарам на дарогах. ДАІ Мінскай вобласці ўзмацняе кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху. Пад пільным кантролем - аматары парушаць хуткасны рэжым, а таксама кіроўцы ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама з 7 па 10 лістапада пройдзе абласная акцыя "Пешаход". Рэйдавыя групы адпрацуюць найбольш ажыўленыя нерэгулюемыя пешаходныя пераходы на небяспечных участках дарог. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае для вадзіцеля: не прапусціў пешахода - штраф да 127 з паловай рублёў. А ў выпадку язды ў нецвярозым стане можна пазбавіцца правоў да трох гадоў.