ДАІ Мінскай вобласці праводзіць акцыю "Пешаход"

17 февраля 2021
Снежны і халодны люты даставіў клопатаў і беларускім службам. У Мінскай вобласці ўзмацнілі кантроль на дарогах. Падчас прафілактычнай акцыі "Пешаход"  супрацоўнікі ДАІ  пільна сочаць за выкананнем правіл дарожнага руху  як пешаходамі, так і вадзіцелямі. Згодна са статыстыкай, асноўныя прычыны ДТЗ  з удзелам пешаходаў - гэта адсутнасць святлоадбівальных элементаў, а таксама  пераход праезнай часткі  ў неналежным месцы.  

Нагадаем, з пачатку года  на тэрыторыі Мінскай вобласці  зарэгістравана каля 20 дарожна-транспартных здарэнняў  з удзелам пешаходаў, у якіх 8 чалавек загінулі, 14 атрымалі траўмы. Ні адзін з пацярпелых не абазначыў сябе ў цемры  флікерамі. Акцыя "Пешаход" прадоўжыцца да 19 лютага.