ДАI Мінскай вобласці праводзіць акцыю "Бяспечны пераход"
14 февраля 2020
На "зебры" таксама трэба быць асцярожным. ДАI Мінскай вобласці праводзіць акцыю "Бяспечны пераход". Супрацоўнікі аўтаінспекцыі штодня выязджаюць на найбольш небяспечныя ўчасткі дарог. Пад пільнай увагай - пешаходныя пераходы побач са школамі, дзіцячымі садамі і гандлёвымі цэнтрамі. Як вадзiцеляў, так і пешаходаў спыняюць для прафілактычных размоў. Урокі бяспекі на дарозе правядуць ва ўстановах адукацыі і ў працоўных калектывах.













