ДАІ Мінскай вобласці перасела з аўтамабіляў на маторныя лодкі

11 августа 2014
Інспектары ўзяліся за самых хітрых вадзіцеляў. Тых, хто прывык мыць або пакідаць аўтамабіль на беразе Заслаўскага вадасховішча, на іншым баку вадаёма чакае непрыемны сюрпрыз. Як правіла, гэта рыбакі або браканьеры, яны пазбягаюць вялікай колькасці людзей, таму і міліцыя дзяжурыць там нячаста. А падобныя стаянкі шкодзяць прыродзе.


У ДАІ нагадваюць, што паркавацца ля Мінскага мора трэба за 30 метраў ад вады на спецыяльных стаянках. Інакш парушальнікам пагражае штраф да 300 000 рублёў.