ДАІ Мінска сочыць за парушальнікамі правілаў дарожнага руху

19 апреля 2021

У гэтыя выхадныя 28 аўтааматараў селі за руль у нецвярозым стане. Такая статыстыка сталічнай аўтаінспекцыі. У гэтыя дні ДАІ праводзіць акцыю "Цвярозы вадзіцель". Патрулі дарожнай міліцыі ўзмацнілі кантроль за асабліва небяспечнымі ўчасткамі - сярод іх тэрыторыі каля гандлёва-забаўных цэнтраў,  паркоўкі, вузкія вуліцы з невялікім трафікам. Паведамляць пра неадэкватныя паводзіны вадзіцеляў  просяць па нумары 102.

З пачатку года ў сталіцы зафіксавалі 4 ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў. ДАІ нагадвае, што за такое парушэнне правілаў можна атрымаць сур'ёзны штраф і пазбавіцца вадзіцельскага пасведчання.