ДАІ Мінска праводзіць рэйды па парушэннях правіл спынення і стаянкі транспартных сродкаў

13 Жніўня 2019

У найбліжэйшыя дні аўтамабілісты, якія паркуюць свае машыны ў неналежным месцы, могуць не знайсці іх там, дзе пакінулі! ДАІ сталіцы актывізуе рэйды па парушэннях правіл спынення і стаянкі транспартных сродкаў. Прыпаркаваныя з парушэннямі ПДР аўто будуць прымусова эвакуіравацца. Асаблівая ўвага - пляцоўкам каля буйных гандлёвых цэнтраў і зонам ля пешаходных пераходаў. Нагадаем, штраф за няправільную паркоўку - 25 рублёў.