ДАІ Мінска праводзіць аперацыю "Таксі"

15 июня 2021

ДАІ ўзмацняе кантроль за сэрвісамі для паездак і службамі таксі. У Мінску з пачатку года выяўлена больш за 600 парушэнняў з боку вадзіцеляў электронных агрэгатараў  - папаліся за рулём 8 п'яных і 7 беспраўнікаў. У ДТЗ  з удзелам перавозчыкаў 8 чалавек атрымалі розныя траўмы.

Як адзначаюць інспектары ДАІ, самы папулярны від парушэння - не прышпілены рамень. Юрыдычна вадзіцелі інтэрнэт-агрэгатараў не з'яўляюцца таксістамі, а таму абавязаныя падчас руху карыстацца рамянямі бяспекі.