ДАІ Мінска да свайго прафесійнага свята падышла з гумарам

4 марта 2016

На адной з вуліц інспектары спынялі аўто, якімі кіравалі менавіта жанчыны. Падчас праверкі дакументаў прадстаўніц прыгожай паловы запрашалі ў службовы аўтамабіль для складання пратакола. Аднак замест штрафаў аўтааматарак чакалі музычныя сюрпрызы, кветкі і падарункі. Незвычайнай акцыяй інспектары ДАІ таксама павіншавалі жанчын-вадзіцеляў з 8 Сакавіка.